viasna on patreon

Прызначана дата суду над Дзмітрыем Мядзведзем

2011 2011-02-22T09:58:12+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sudd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

1 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёну Менску адбудзецца суд над фігурантам справы аб масавых беспарадках Дзмітрыем Мядзведзем, які абвінавачваецца па ч.2 арт.293 КК РБ - "удзел у масавых беспарадках". Працэс будзе весці суддзя Алена Рудніцкая. Пачатак а 10-ай гадзіне.  

Дзмітрый Мядзведзь быў затрыманы на плошчы Незалежнасці 19 снежня. Пасля адбыцця 10-сутачнага арышту затрыманы па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. 6 студзеня яму было прад'яўленае абвінавачванне па чч.1 і 2 арт. 293 КК. Канчатковае абвінавачанне - "удзел у масавых беспарадках". Утрымліваецца пад вартай у СІЗА № 1 на вул.Валадарскага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства