Суд над Атрошчанкавым адбудзецца 1 сакавіка
https://spring96.org./be/news/41412
2011
2011-02-22T10:22:19+0200
2011-02-22T10:22:19+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Як паведаміла «Свабодзе» жонка Аляксандра Атрошчанкава Дар’я Корсак, паводле справы яе мужа, якую раней перадалі ў Фрунзенскі суд Менску, ужо прызначаны дзень працэсу — 1 сакавіка. Працэс будзе весьці судзьдзя Тацяна Чаркас.
Аляксандру Атрошчанкаву інкрымінавана 2-я частка 293-га артыкулу Крымінальнага кодэксу — удзел ў масавых беспарадках. Максымальнае пакараньне паводле гэтага артыкула да 8 гадоў зьняволеньня.
«Мой муж не вінаваты ў біцьці вокнаў ці дзьвярэй і гэта бачна на відэа, якое зьняла міліцыя. Спэцслужбы выкарысталі момант, каб расправіцца зь ім як з былым прэс-сакратаром Андрэя Саньнікава», — мяркуе Дар’я Корсак.