viasna on patreon

У Менску сілавікі расшукваюць Тацяну Елавую

2011 2011-02-22T11:23:50+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/elavaja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

У кватэру да маці Тацяны Елавой у 8-40 раніцы 22 лютага ўвайшлі некалькі асобаў ў у чорным камуфляжы. Дома ў гэты час знаходзілася сястра Тацяны Алена. Паказаўшы службовае пасведчаньне, аператыўнікі праз дверы  сталі дапытвацца пра Тацяну, папярэдзіўшы, што яе расшукваюць як сведку па крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19 снежня.

Калі Алена не змагла нічога ім паведаміць пра месцазнаходжаньне сястры, яны сталі пагражаць дзяўчыне ўсялякімі праблемамі ў жыцці і судовым пераследам.

Тацяна Елавая, вядомая як блогерка “zmagarka,” некалькі год знаходзіцца за межамі Беларусі і натуральна, удзелу ў акцыі пратэсту не прымала. Не ўдзельнічала у акцыі і Алена Елавая.

Гаспадыня кватэры, таксама Тацяна Елавая, не выключае, што супрацоўнікі сілавых структур могуць вярнуцца да іх з ордэрам на ператрус.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства