Інфармуйце праваабаронцаў пра фігурантаў справы аб масавых беспарадках
https://spring96.org./be/news/41419
2011
2011-02-23T16:43:00+0200
2011-02-23T16:43:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/e-mail.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр “Вясна” працягвае збор інфармацыі пра фігурантаў крымінальнай справы, узбуджанай па паслявыбарчых падзеях у Менску.
Шаноўнае спадарства, калі вам вядома, што справы кагосьці з абвінавачаных па артыкуле аб масавых беспарадках перадаюцца ў суд ці прызначаны даты судовых працэсаў, паведамляйце, калі ласка, праваабаронцам. Акрамя таго, калі ў спісе на сайце “Вясны” няма звестак пра кагосці з фігурантаў справы, абавязкова інфармуйце пра іх. Зараз вельмі важна, каб лёсы ніводнага з іх не засталіся без увагі і падтрымкі неабыякавай грамадскасці.
Свае звесткі вы можаце дасылайць на электронную скрыню viasna@spring96.org ці паведамляць у тэлефанаваннях на нумар (017) 331 08 44. Будзем шчыра ўдзячныя за інфармацыйную дапамогу.