viasna on patreon

1 сакавіка – Судны дзень

2011 2011-02-23T10:59:09+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sudy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прызначаная дата разгляду крымінальнай справы яшчэ аднаго ўдзельніка акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 года. 1 сакавіка у судзе Фрунзенскага раёну Менска будуць судзіць Зміцера Новіка.

Ён быў затрыманы 23 сьнежня позна ўвечары дома ў Баранавічах як падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Абвінавачанне Новіку прад’яўлена 30 снежня па ч.2 арт. 293 КК – удзел у масавых беспарадках. Ад таго часу знаходзіцца пад вартай у СІЗА №1 на вул. Валадарскага.

У гэтым жа судзе судзьдзя Тацяна Чаркас будзе разглядаць справу Аляксандра Атрошчанкава.

Таксама 1 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёну Менску адбудзецца суд над фігурантам справы аб масавых беспарадках Дзмітрыем Мядзведзем, які абвінавачваецца па ч.2 арт.293 КК РБ - "удзел у масавых беспарадках". Працэс будзе весці суддзя Алена Рудніцкая. Пачатак а 10-ай гадзіне.  

Усудзе Маскоўскага раёну Менску ў гэты дзень будзе разглядацца і перакваліфікаваная справа Арцёма Брэуса і Івана Гапонава.

Нагадаем, што 22 лютага Дзяржаўны абвінаваўца Сяргей Кунас заявіў хадайніцтва пра перапынак у судовым працэсе на 7 дзён, да 1 сакавіка, – для перапрад’яўлення абвінавачання Арцёму Брэусу і Івану Гапонаву. Суддзя Любоў Сямахіна хадайніцтва задаволіла.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства