Яшчэ не натрусіліся…
https://spring96.org./be/news/41448
2011
2011-02-23T16:26:28+0200
2011-02-23T16:26:28+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
19 лютага ў кватэры бабулі актывіста грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Максіма Сергійца адбыўся вобшук.
Невядомыя людзі ў цывільным, назваўшыся супрацоўнікамі міліцыі, але не прад'яўляючы дакумантаў, уварваліся у кватэру семідзесяцівасьмігадовай жанчыны і правялі ператрус. Па выніках ператрусу быў канфіскаваны сістэмны блок капутару сястры актывіста.
Падчас вынасу кампутару людзі ў цывільным заявілі, што Максім зараз з'яўляецца падазроным па справе аб массавых безпарадках 19 снежня 2010 году.
Паказальным з'яўляецца тое, што ў кватэры дзе адбыўся ператрус сам актывіст ужо шмат гадоў не жыве і не прапісаны .