viasna on patreon

Яшчэ адзін судовы працэс прызначаны на 1 сакавіка

2011 2011-02-24T15:15:30+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sudy-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У аўторак, 1 сакавіка, у судзе Фрунзенскага раёна Менска будзе разглядацца крымінальная справа Аляксандра Малчанава, абвінавачанага ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня. Пачатак – а 10-ай гадзіне.

Аляксандр Малчанаў – удзельнік акцыі 19 снежня. Быў затрыманы 6 студзеня дома ў Барысаве. Прад'яўлена абвінавачанне па ч.2 арт.293 Крымінальнага кодэкса РБ. Утрымліваецца пад вартай у СІЗА КДБ.

Нагадаем, што 1 сакавіка ў судзе Фрунзенскага раёна таксама будуць судзіць фігурантаў крымінальнай справы аб масавых беспарадках Зміцера Новіка і Аляксандра Атрошчанкава, у судзе Маскоўскага раёна адбудзецца суд над Дзмітрыем Мядзведзем і працягнецца працэс па справе Івана Гапонава і Арцёма Брэўса.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства