Затрымалі актывіста "Маладых дэмакратаў"
https://spring96.org./be/news/41462
2011
2011-02-25T07:48:29+0200
2011-02-25T07:48:29+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
У Мінску затрыманы Даніла Барысевіч, актывіст "Маладых дэмакратаў", моладзевага крыла АГП.
Малады чалавек занадта эмацыйна выказаўся ўслед падарожнаму картэжу кіраўніка Беларусі. Як распавёў Радыё Рацыя адзін з актывістаў "Маладых дэмакратаў", Аляксандр Сергіенка, выпадак адбыўся на праспекце Пераможцаў, каля Камсамольскага возера:
- У раёне Камсамольскага возера, калі ён там крочыў насупраць праязджаў картэж дзеючага кіраўніка краіны і пэўна ён нешта гучнае выказаў супраць яго. Зараз актывіста вязуць да Цэнтральнага РАУСа. Сувязі няма.
Але як паведамілі карэспандэнту "Радыё Рацыі" у дзяжурнай частцы міліцыі цэнтральнага раёну Мінска, такога затрыманага ім не дастаўлялі.