viasna on patreon

У Магілёве за акцыю 16 студзеня асудзілі ня ўсіх

2011 2011-02-25T10:56:50+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/akcijamagileu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Магілёўская міліцыя расшуквае яшчэ аднаго ўдзельніка акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі, якая прайшла 16 студзеня. Гэта - Максім Анцыповіч.

Нагадаем, што 8 лютага суд Ленінскага раёну Магілёва разгледзеў адміністрацыйную справу трох затрыманых удзельнікаў акцыі салідарнасьці.
Сябра партыі БНФ Валянцін Лабачоў пакараны адміністрацыйным арыштам на 7 сутак, а Сяргей Нягацін — на 5 сутак. Беспартыйную шматдзетную маці Натальлю Шкадун суд таксама прызнаў удзельніцай несанкцыянаванага пікетаваньня і вынес ёй папярэджаньне.

Як стала вядома прааабаронцам, на актывіста Максіма Анцыповіча некалькі тыдняў таму быў складзены пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве - пікетаваньне. Позву з суд яму адправілі па пошце, аднак Максім яе не атрымаў і ягонае месцазнаходжаньне невядомае.

Ужо пакараныя судом за акцыю 16 студзеня грамадскія актывісты Сяргей Нягацін, Наталля Шкадун і Валянцін Лабачоў абскардзілі прысуды ў Магілёўскі абласны суд і чакаюць прызначэння даты разгляду.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства