Суды – прызначаныя, а допыты – працягваюцца
Берасцейскага прадпрымальніка Станіслава Федзько 24 лютага выклікалі на допыт у Маскоўскі РАУС Берасьця. Перад гэтым яму тэлефанавалі з Менску, спрабуючы апытаць пра падзеі 19 сьнежня 2010 года.
Участковага, які праводзіў апытаньне, цікавіла інфармацыя аб масавых беспарадках і ўдзел прадпрымальніка ў акцыі пратэсту. Федзько на падобныя пытаньні адказваць адмовіўся, пасьля чаго яго сфатаграфавалі на прадмет апазнаньня сярод асобаў, што бралі ўдзел у акцыі пратэсту і адпусцілі.
У гэты ж день у Менску супрацоўнікі КДБ дапыталі сябра БХД Вадзіма Кабанчука. Ён мусіў быць вызвалены пасьля 10-суткавага арышту. Аднак перад самым вызваленьнем яго завезьлі у Менскае КДБ і апыталі ў якасьці сьведкі па крымінальнай справе аб "масавых беспарадках" 19 сьнежня.