viasna on patreon

Праваабаронца ўключыць начальніка КДБ у свой спіс

2011 2011-02-25T14:16:51+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/cieliapun.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Целяпун

Уладзімір Целяпун

“Я займаюся выбарчым правам з 1999-га году і хачу сказаць пра прагрэс: калі раней усіх актывістаў выбарчых кампаній “прапускалі” праз пракуратуру, то цяпер – праз КДБ”, - зазначае праваабаронца Уладзімір Целяпун. 24 лютага ён быў дапытаны ў Мазырскім гарадскім аддзеле УКДБ у якасці сведкі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.

Грамадскі актывіст адзначыў, што ўжо пасля допыту ён паабяцаў, што ў свой спіс прадстаўнікоў дзяржструктураў, якіх ён звычайна знаёміць з інфармацыяй незалежнага маніторынгу выбараў у рэгіёне, у наступную выбарчую кампанію ўключыць і начальніка КДБ. Пакуль жа праваабаронца пакінуў камітэтчыкам на азнаямленне дакументы, датычныя ўсіх апошніх выбарчых кампаніяў – прэзідэнцкай і мясцовай 2010 году, парламенцкай 2008-га, мясцовай 2007-га.

Уладзімір Целяпун распавёў, што дапытваў яго Прыходзька Васіль Вітальевіч, усё праходзіла карэктна і да працэдуры допыту прэтэнзіяў не мае. Праваабаронца падпісаў пратакол допыту і падпіску аб неразгалошванні, таму пра сутнасць размовы нічога сказаць не можа.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства