Пад увагай КДБ – дзеці актывістаў апазіцыі
Супрацоўнікі КДБ жыва цікавяцца малодшай дачкой кіраўніка Беларускага Свабоднага тэатра Мікалая Халезіна.
Пра гэта паведаміў рэсурс charter97.org са спасылкай на асабісты блог драматурга і журналіста.
«Напачатку ўсе пытанні задаваліся нашым бацькам, цяпер – далёкім сваякам. Днямі прыйшлі да брата першага мужа жонкі, які ўжо некалькі гадоў жыве ў Канадзе, і задавалі той жа набор пытанняў пра дзіця.
Даведка для супрацоўнікаў КДБ, якія вядуць справу «19 снежня»: наша дачка Даніэла знаходзіцца зараз разам са сваімі бацькамі ў горадзе Чыкага, дзе праходзяць гастролі Беларускага Свабоднага тэатра. У выпадку, калі вы вырашыце абвесціць яе ў вышук, прашу выкарыстоўваць вось гэты фотаздымак – па-мойму, яна тут някепска атрымалася», -- напісаў Мікалай Халезін.