viasna on patreon

У магілёўскай міліцыі звышнагрузка

2011 2011-02-25T16:25:19+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/teliefongarlinii.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхару Магілёва Аляксандру Дзямідаву патэлефанаваў старэйшы ўпаўнаважаны Болатаў з РАУС Ленінскага раёна і запрасіў на допыт. Калі Аляксандр запатрабаваў даслаць яму афіцыйную позву, супрацоўнік міліцыі папрасіў усё ж адказаць на пытанні па тэлефоне, паколькі ён зараз “вельмі заняты”.

Гэта ўжо не першы тэлефонны выклік Аляксандра Дзямідава на гутарку. Раней яму тэлефанавалі з Фрунзенскага РАУС Менска, але справа спынілася на тым, што Аляксандр папрасіў даслаць яму позву. Супрацоўнікі міліцыі паведамілі, што яго тэлефонны нумар быў зафіксаваны на плошчы ў Менску 19 снежня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства