viasna on patreon

Суд Маскоўскага раёна: Брэус і Гапонаў

2011 2011-03-01T10:43:33+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/breus-haponau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10.10 Пачаўся працэс над Брэусам і Гапонавым. Пракурор зачытвае сьпіс пацярпелых міліцыянтаў, іх каля 15 чалавек. Паводле пракурора, Брэус і Гапонаў нібыта ў гэтым бралі ўдзел, білі нагамі міліцыянтаў.

Абвінавачаньне засталося ранейшым – частка 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэксу. Пасьля допытаў пацярпелых  суддзя  Любоў Сімахіна задаволіла хадайніцтвы далучыць да справы дадатковыя матэрыялы: паказанні пацярпелых і матэрыялы экспертызы.

10.45. Прозьвішчы міліцыянтаў, якія нібыта пацярпелі ад дзеяньняў Брэуса і Гапонава: Булавацкі, Скараход, Кудравец, Кшталанаў, Івашок, Волкаў, Зянкевіч, Далідовіч, Комар, Сапач, Палавінкін, Лявіцкі, Масальскі, Піліпейка, Караваеў. У суд прад'яўлены пратаколы іхніх допытаў, пастановы аб накіраваньні іх на мэдычныя экспэртызы. (Радыё Свабода).

Адвакаты выступілі з хадаўніцтвамі аб змяненні меры стрыманьня. Аднак суддзя пакінула ў сіле ўтрыманьне пад вартай  

Абвешчаны перапынак для азнаямленьня з дадатковымі акалічнасцямі па справе.

Суддзя Любоў Сімахіна абвясціла перапынак да 10 сакавіка для азнаямлення з новымі акалічнасцямі абвінавачання. Меру стрымання пакінулі ранейшай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства