viasna on patreon

Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

2011 2011-03-01T11:54:18+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/racyja-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Праграма складаецца з наступных рубрык: “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня", “Інтэрв’ю са змагаром за дэмакратычныя каштоўнасці” і “Захаваем жыццё”.

Час выхаду праграмы ў эфір – 15-05 (паўтор - серада 0:05-1:00 і субота 7:05-8:05). Таксама ў гэты час яе можна слухаць праз інтэрнэт на сайце www.racyja.com.

Сёння, 1 сакавіка, у чарговым выпуску праграмы “Людзьмі звацца!” для слухачоў падрыхтавана “Хроніка пераследу” - агляд парушэнняў правоў чалавека, у якім прадстаўлены найбольш гучныя факты пераследу за мінулы тыдзень.  

У рубрыцы “Падзея тыдня” - ацэнкі праваабаронцаў наконт судовага працэсу па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, фігурантамі якога сталі расійскія грамадзяне Арцём Брэус і Іван Гапонаў.

Увага міжнароднай супольнасці да сітуацыі ў Беларусі, якая карэнным чынам змянілася пасьля 19 снежня 2010 году, не аслабявае. На мінулым тыдні Менск наведалі прадстаўнікі Міжнароднай федэрацыі па правах чалавека, якія збіралі сведчанні ўдзельнікаў акцыі пратэсту з мэтай падрыхтоўкі спецдакладу, які таксама будзе ўключаць інфармацыю, сабраную калегамі-праваабаронцамі. У склад місіі ўвайшлі  генеральны сакратар FIDH Артак Кіракасян, кіраўнік аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Аляксандра Кулаева і юрыст-міжнароднік, аналітык Кірыл Карацееў. Вынікі іх працы ў хуткім часе будуць  прэзентаваныя шырокай грамадскасці.

Сённяшні госць праграмы - генеральны сакратар Міжнароднай федэрацыі па правах чалавека, кіраўнік праваабарончай арганізацыі ў Арменіі Артак Кіракасян. У інтэрв’ю ён дзеліцца сваімі меркаваннямі і назіраннямі, зробленымі ў межах місіі FIDH у Беларусі. 

У музычных паўзах – кампазіцыі менскага гурту Termin X з дэбютнага альбому “Што дае нам магчымасць дыхаць”.

Радыё Рацыя – першае незалежнае інфармацыйна-забаўляльнае FM-радыё ў Польшчы на беларускай мове. Галоўнай мэтай Беларускага Радыё Рацыя з’яўляецца стварэнне грамадзянам Беларусі доступу да незалежнай інфармацыі аб падзеях і развіцці сітуацыі ў Беларусі, Польшчы, Еўропе ды свеце.

https://spring96.org./sites/default/files/2011-03-01_Ludzmi_Zvacca.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства