Натальлю Радзіну папярэдзілі пасьля інтэрвію Свабодзе
У Кобрынскім РУУС Натальлі
нагадалі правілы знаходжаньня пад падпіскай аб нявыезьдзе і сказалі, што яе камэнтар да
заявы Алеся Міхалевіча пра катаваньне можа зьяўляцца
"разгалошваньнем таямніцы сьледзтва". Радзінай парэкамэндавалі
ўстрымацца ад такіх камэнтароў
28 студзеня Радзіну выпусьцілі з СІЗА КДБ пад падпіску пра нявыезд. Яна
абвязаная знаходзіцца па месцы сваёй прапіскі ў Кобрыне. Яе абвінавачваюць у
арганізацыі і ўдзеле ў масавых непарадках 19 сьнежня ў Менску.
28 лютага, камэнтуючы для Свабоды заяву Алеся Міхалевіча пра катаваньні ў
турме, Натальля Радзіна распавяла, што яе таксама пагрозамі
схілялі да супрацоўніцтва з КДБ.
Радзіна падзялілася назіраньнямі пра ўмовы знаходжаньня ў СІЗА КДБ.
"Калі мужчын выводзілі на допыты ці на прагулкі, я чула каманды "Рукі
за сьпіну!", "Глядзець долу!", чула грукат дубінак, электрычны
трэск, відаць "электрашокераў", і тое, што іх прымушаюць літаральна
бегчы па калідорах", — згадвае Натальля Радзіна.