Вынесены прысуды Атрошчанкаву, Малчанаву, Новіку
Сёньня суд Фрунзенскага раёну Менска працягвае разглядаць справу ўдзельнікаў акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 года Аляксандра Атрошчанкава, Зьмітра Новіка і Аляксандра Малчанава.
10-00. У невялічкую судовую залю першымі запусцілі сваякоў абвінавачаных і прадстаўнікоў дзяржаўных СМІ. Месцаў больш не стала. Шмат журналістаў, праваабаронцаў і знаёмых засталося за дзвярыма. Не дапамог і старшыня суду, якога выклікалі разабрацца з сітуацыяй.
У той жа час, як паведамляюць актывісты з судовай залі, шмат месцаў займаюць студэнты нейкага ВНУ.
10-05. Суддзя Тацяна Чэркас працягвае допыт сведкаў па справе.
10-50. У якасьці сьведкаў выступаюцьсябар Малчанава Сяргей Уленскі з Віцебску, Сяргей Маёраў, кіроўца пагрузчыка зь Менска. Сьведка паведаміў суду, што 19-га сьнежня ён працаваў на праспэкце Незалежнасьці, рух па праспэкту, калі ён ехаў, быў заблякаваны натоўпам. Ён вымушаны быў стаяць на рагу вуліцы Леніна і праспэкта. Хлопец залез на пагрузчык і пачаў размахваць сьцягам (Радыё Свабода).
11-25. Сведкі з Боку Малчанава і Новіка дапытаныя. У судзе пачаўся прагляд відэаматэрыялаў.
12-00. Скончыўся прагляд відэаматэрыялаў, у судзе пачалі вывучаць пісьмовыя матэрыялы па справе.
12-38. Дзяржаўны абвінаваўца
зачытвае, якія дакумэнты ёсьць у справе, але не цытуе іх. Пратаколы
вобшукаў і агляду прадметаў, іх канфіскацыі, праслухоўваньня тэлефонных
размоў, пастановаў сьледзтва.
13-05. Усе пісьмовыя дакумэнты вывучаныя. У судовым працэсе абвешчаны перапынак да 14.00.
14-10. Пасьля перапынку працягваецца прагляд фота і відэаматэрыялаў з плошчы з Малчанавым.
14.50. Пракурор запрасіла ў якасці пакарання пазбаўленне волі тэрмінам на 5 гадоў - Атрошчанкаву і Новіку, Малчанаву - 5 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Cуддзя Таццяна Чэркас агучыла прысуд: Аляксандру Атрошчанкаву - чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Зьмітру Новіку – тры з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму і Аляксандру Малчанаву - тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.