Аляксандра Сілкова выклікалі на допыт у КДБ
Давераную асобу кандыдата ў прэзыдэнты
Алеся Міхалевіча, магілёўскага актывіста стваранай Партыі свабоды й прагрэсу
Аляксандра Сілкова выклікалі на допыт у КДБ.
Як паведаміў Сілкоў, яму патэлефанаваў супрацоўнік КДБ Аляксандар Церахаў і
настойліва прапанаваў зьявіцца на допыт а 15 гадзіне. Аляксандра Сілкова
зьбіраюцца дапытаць як сьведку па крымінальнай справе аб падзеях у Менску 19
сьнежня.
Аляксандар Сілкоў ня ўдзельнічаў у менскіх акцыях пратэсту. У дзень выбараў ён
быў заняты каардынацыяй незалежнага назіраньня ў Магілёве і вобласьці. Актывіст
не выключае, што выклік зьвязаны з заявамі Алеся Міхалевіча пасьля яго
вызваленьня з ізалятару КДБ пад падпіску аб нявыезьдзе.
На Магілёўшчыне з каманды Міхалевіча адразу пасьля выбараў быў дапытаны Алесь
Чыгір. Ён таксама быў яго даверанай асобай.