viasna on patreon

Павел Сапелка больш не адвакат - трое палітвязняў засталіся без абароны

2011 2011-03-04T08:26:17+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sapelkapaviel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Сапелка

Павел Сапелка

На паседжанні прэзідыума Мінскай гарадской калегіі адвакатаў 3 сакавіка разглядалася прадпісанне Міністэрства юстыцыі РБ у дачыненні да адваката Паўла Сапелкі.

Рашэннем прэзідыуму Мінскай гарадской калегіі адвакатаў П.Сапелка быў выключаны з яе шэрагаў. Больш займацца адвакацкай дзейнасцю ён не зможа: згодна з Законам аб адвакатуры, адвакацкая практыка павінна ажыццяўляцца толькі ў складзе калегіі.Гэта другая спроба ціску Мінюста на П.Сапелку з пачатку бягучага года. Першы раз Мінюст спрабаваў прыцягнуць яго да дысцыплінарнай адказнасці "за некарэктныя выказванні" ў студзені. 

Павел Сапелка на працягу многіх гадоў сумленна абараняў у судах многіх палітвязняў. Ён удзельнічаў у крымінальных справах з разраду гучных, пра якія ведаў увесь свет. Так, напрыклад, менавіта яго падабароннымі былі Мікалай Аўтуховіч і сябры незарэгістраванай арганізацыі назіральнікаў за выбарамі “Партнёрства”.

У межах крымінальных справаў па падзеях 19 снежня Павел Сапелка абараняў Андрэя Саннікава, Паўла Севярынца і Змітра Дашкевіча.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства