viasna on patreon

Дашкевічу пагражаюць максімальна строгім прысудам і карцэрам у калоніі

2011 2011-03-14T11:17:09+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zmicer_dashkevich1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома правабаронцам, лідэра “Маладога Фронта” Змітра Дашкевіча, які зараз утрымліваецца ў менскім СІЗА па вуліцы Валадарскага, чарговы раз наведаў супрацоўнік вайсковай контрвыведкі.

За адмову супрацоўнічаць ён пагражаў Зміцеру Дашкевічу, што той атрымае на судзе максімальны тэрмін зняволення, які цалкам правядзе ў карцэры. Суд над Дашкевічам адбудзецца 21 сакавіка.

Пра што ішла размова паміж моладзевым лідэрам і прадстаўніком контрвыведкі, дакладна невядома, але яна ў іх не атрымалася. Пры гэтым органы вайсковай контрвыведкі, паралельна з іншымі спецслужбамі, уключаныя ў працу па расследаванні крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Менску 19 снежня. Такім чынам, нягледзячы на завершанасць следства па яго справе і блізкасць суда, ціск на Дашкевіча па-ранейшаму працягваецца.

Зміцер Дашкевіч разам з іншым прадстаўніком “МФ” Эдуардам Лобавым быў затрыманы за дзень да падзей 19 снежня. Абодва абвінавачваюцца ў асабліва злосным хуліганстве (ч.3 арт. 339 КК), ім пагражае ад 3 да 10 гадоў зняволення.      

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства