viasna on patreon

Сваякі беларускіх палітвязняў звярнуліся да Пуціна

2011 2011-03-14T14:23:04+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15 сакавіка прэм'ер-міністр Расеі мае намер наведаць Беларусь.

Напярэдадні візіту Уладзіміра Пуціна ініцыятыва «Вызваленне», якая аб'яднала сваякоў арыштаваных 19 снежня ў Менску кандыдатаў у прэзідэнты, сябраў іхніх штабоў, журналістаў і праваабаронцаў, звярнулася да прэм'ер-міністра Расеі з лістом. Прадстаўнікі арганізацыі – Вольга Бандарэнка і Марына Адамовіч – перадалі зварот у амбасаду Расеі ў Менску. Копію ліста сваякі палітвязняў падалі сайту charter97.org.

 

Прэм'ер-міністру Расейскай Федэрацыі

Пуціну У.У.

Паважаны Уладзімір Уладзіміравіч!

Сёння ў наш дом прыйшла бяда. Мы -- маці, бацькі, жонкі і дзеці беларускіх палітвязняў. Нашыя родныя былі арыштаваныя ў Менску 19 снежня 2010 года, калі выйшлі на плошчу, каб выказаць мірны пратэст фальсіфікацыям вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Сёння ўвесь свет, у тым ліку і Расея, асудзілі палітычнае свавольства і прававое бязмежжа, што здзяйсняецца беларускімі ўладамі.

Вы змаглі пераканацца на прыкладзе Вашых грамадзян, якія таксама патрапілі ў турмы пасля прэзідэнцкіх выбараў і былі асуджаныя, а таксама на прыкладзе расейскіх журналістаў, якія былі збітыя на мірнай дэманстрацыі сілавымі структурамі, што з сябе прадстаўляе беларускі рэжым.

15 сакавіка Вы маеце намер наведаць Менск. У межах гэтага візіту не выключаная Вашая сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам.

Сёння беларускі дыктатар -- ізгой ва ўсім цывілізаваным свеце. З-за вар'яцкіх па сваёй жорсткасці рэпрэсіяў супраць яго ўвялі санкцыі Еўразвяз і ЗША.

Як палітычнага лідэра вялікай краіны мы заклікаем Вас распачаць рэальныя крокі, каб паспрыяць вызваленню беларускіх вязняў сумлення. Сёння не толькі мы, іх змучаныя сваякі, але і ўвесь свет з надзеяй глядзіць на Вас як на чалавека, які можа спыніць зладжаную Лукашэнкам расправу над палітычнымі супернікамі і прымусіць яго паважаць элементарныя правы чалавека.

Вы можаце ўмяшацца, каб выратаваць жыцці людзей і пацвердзіць, што Расея - гэта сапраўды сяброўская нам дзяржава, якая не можа заставацца ў баку, калі ў Беларусі пануе самавольства і беззаконне. А беларусы з падзякай ўспрымуць Вашую дапамогу ў вызваленні палітычных лідэраў.

Ініцыятыва «Вызваленне»

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства