У Пінску Дзень Канстытуцыі БРСМ адзначыў у палацы шлюбаў
https://spring96.org./be/news/41758
2011
2011-03-16T11:38:36+0200
2011-03-16T11:38:36+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/pinsk-brsm.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На Дзень Канстытуцыі, 15 сакавіка, пінскі БРСМ зладзіў акцыю “Я грамадзянін Беларусі”. У межах акцыі 15 актывістваў арганізацыі, якім споўнілася 16 год, з рук “сэнатара” ад Пінску Івана Кіеўца атрымалі свае першыя пашпарты (фота з сайта Пінскага гарыканкама).
Падчас мерапрыемства маладым пінчукам распавялі аб правах і абавязках грамадзяніна Беларусі, а потым яны прачыталі клятву на вернасць нашай краіне. Сімвалічна, што ўрачыстаць адбывалася ў мясцовым “Палацы шлюбаў”, магчыма, арганізатары такім чынам адлюстравалі сваеасаблівы “саюз” маладых грамадзян Беларусі з дзяржавай.
Іншыя пінскія палітычныя сілы і грамадскія арганізацыі аніяк не праявілі сябе ў Дзень Канстытуцыі.
“Праваабарончая хроніка”