Алесь Міхалевіч даслаў гукавае паведамленне
Пасля нашумелага ад’езду з Беларусі экс-кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча ходзіць версія сумневу, што яму ўдалося знікнуць з поля зроку КДБ. Маўляў, палітыка маглі скрасці і пісаць у інтэрнэце ад яго імя.
Намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч распавёў пра сваю ўпэўненасць, што Алесь Міхалевіч жывы-здаровы і ў бяспечным месцы:
“У ноч на 16 сакавіка я гаварыў з ім караценька праз скайп менавіта голасам”.
На пытанне пра сваё цяперашняе месцазнаходжанне Міхалевіч не адказаў:
“Але ён паведаміў, што сочыць за падзеямі ў Беларусі і ведае пра рэзананс, выкліканы яго ад’ездам. Алесь збіраецца зрабіць відэазварот, каб зняць усе магчымыя пытанні ў звязку з ягоным “знікненнем” і распавесці пра тое, як ён зараз уладкаваны і якія мае планы”, -- кажа Юрась Губарэвіч.
А пакуль Алесь Міхалевіч зрабіў і даслаў кароткае аўдыёпаведамленне.