Акцыя салідарнасці з палітзняволенымі ў Полацу і Наваполацку
https://spring96.org./be/news/41776
2011
2011-03-16T16:41:44+0200
2011-03-16T16:41:44+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/polack-salid-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
16 сакавіка новаствораная арганізацыя“Свабодны рэгіён” правяла акцыю салідарнасці з палітзняволенымі ў Полацу і Наваполацку. На афішных тумбах, прыпынках грамадскага транспарта, пад’ездах дамоў з’явіліся партрэты палітзняволеных і інфармацыйныя матэрыялы пра рэпрэсіі.
Актывісты арганізацыі лічаць, што звычайныя людзі пазбаўлены магчымасці ведаць праўду пра падзеі 19 снежня і іх наступствы для былых кандыдатаў у прэзідэнты і сяброў іх каманд. Распаўсюд такой інфармацыі патрэбны зараз і “плакатным” метадам, паколькі вялікая частка грамадства не карыстаецца інтэрнэтам і мае доступ пераважна да дзяржаўных СМІ.
“Праваабарончая хроніка”