viasna on patreon

Лісты палітвязню Алесю Кіркевічу дастаўляюць нерэгулярна

2011 2011-03-17T15:10:55+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kirkevichales.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маці гарадзенскага актывіста Алеся Кіркевіча, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ у Мінску, атрымала ад сына два лісты. Алесь стараецца запэўніць маці, што адчувае сябе даволі бадзёра. Спрабуе пабольш чытаць, замаўляе кніжкі беларускіх класікаў. Некаторыя з іх ён ужо атрымаў. Але яго сувязь з воляй, якая ажыццяўляецца праз ліставанне, на жаль, нерэгулярная. Лісты яму прыносяць толькі ад маці і жонкі. І то неяк дзіўна. Апошні раз яму аддалі сем лістоў запар, хоць напісаныя і адпраўленыя яны былі ў розныя дні. Чаму супрацоўнікі СІЗА КДБ абралі такую методыку перадачы палітвязню вестак з волі, застаецца незразумелай таямніцай.

Нагадаем, што намесніка старшыні “Маладога Фронту” Алеся Кіркевіча, удзельніка мірнай дэманстрацыі ў Мінску, якая адбылася 19-га снежня 2010-га году, супрацоўнікі спецслужбаў забралі на допыт у Гродзенскае ўпраўленне КДБ 28 студзеня 2011-га году. Пасля яму паведамілі, што яго абвінавачваюць у актыўным удзеле ў несанкцыянаванай акцыі і адправілі ў сумна вядомую сталічную „амерыканку“. Крыху раней Алесь быў пакараны адміністрацыйным арыштам. Адседзеўшы прысуджаны тэрмін, Алесь Кіркевіч узяў шлюб з гарадзенскай актывісткай Надзеяй Крапівінай, якая напрыканцы мінулага году таксама адбывала адміністрацыйнае пакаранне суткамі. Зараз маладыя змушаны праводзіць першыя месяцы свайго супольнага жыцця паасобку. Алесю Кіркевічу пагражае ад 3 да 8 гадоў пазбаўлення волі.

"Праваабарончая хроніка"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства