viasna on patreon

37 абвінавачаны ў крымінальнай справе аб масавых беспарадках - Даронін

2011 2011-03-17T18:34:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/valadarka02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
CІЗА №1 на Валадарскага

CІЗА №1 на Валадарскага

Дзмітрыю Дароніну, які быў затрыманы 14 сакавіка, сёньня прад’явілі абвінавачаньне ў здзяйсненьні злачынства, прадугледжанага ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу РБ (масавыя беспарадкі).

Ён быў затрыманы непасрэдна на працоўным месцы і на трое сутак зьмешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня па вул.Акрэсціна. Верагодна сёньня ён будзе пераведзены ў СІЗА №1 на Валадарскага.

Раней, у кватэры, дзе Дзмітрый пражывае з бацькамі, быў праведзены ператрус з канфіскацыяй сістэмнага блоку кампутара.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства