viasna on patreon

Палітвязьні магілёвец Алег Дзячкоў і дрыбінец Андрэй Юркоў, якія адседзелі 15 сутак у Жодзінскім СІЗА, даведаліся, што ад 24 сакавіка звольненыя з працы

2006 2006-04-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па звестках радыё Свабода, Андрэй Юркоў працаваў восем гадоў галоўным спэцыялістам маркетынгу на прадпрыемстве "Вучгас" Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Пра сваё звальненьне даведаўся па вяртаньні. Пасьля прыватнай размовы з кіраўніком прадпрыемства ён, каб не ствараць непрыемнасьцяў калектыву, звольніўся на ўласнае жаданьне. Андрэй Юркоў не крыўдуе на адміністрацыю, але адзначае: калі не даюць працаваць, давядзецца змагацца.

Алег Дзячкоў выкладаў у адной з магілёўскіх сярэдніх школаў спэцыяльны абавязковы курс "Магілёвазнаўства". За год настаўніцтва асаблівых нараканьняў з боку адміністрацыі не было. Са словаў спадара Дзячкова, 24 сакавіка, у дзень ягонага зьняволеньня, у школу неўспадзеўкі наведалася праверка, якая і паспрыяла звальненьню. Алег Дзячкоў перакананы, што зноў будзе настаўнічаць, але крыху счакаўшы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства