viasna on patreon

Прысуд Васілю Парфянкову будзе абскарджаны 25 сакавіка

2011 2011-03-18T10:08:13+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/parfiankou2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Васіль Парфянкоў

Васіль Парфянкоў

Прызначаная дата разгляду касацыйнай скаргі асуджанага па справе масавых беспарадкаў Васіля Парфянкова. Скаргу разгледзіць Менгарсуд 25 сакавіка. Суд пачнецца ў 10 гадзін. Актывіст штаба Ул.Някляева Васіль Парфянкоў быў затрыманы 4 студзеня ў якасьці падазраванага ў масавых беспарадках 19 сьнежня 2010 года ў Менску. Парфянкову прад’явілі абвінавачваньне па ч.2 арт.293 – “удзел у масавых беспарадках”. Судом Фрунзенскага раёна г. Мінска (суддзя Вольга Комар) 17 лютага ён быў асуджаны да 4-х гадоў пазбаўленьня волі ў калоніі строгага рэжыму. Касацыйную скаргу падаў адвакат Ігар Папкоўскі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства