viasna on patreon

Прад’яўлена абвінавачваньне Дзмітрыю Вусу, яго тэлефон маўчыць

2011 2011-03-18T10:31:42+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Беларускае следства прад'явіла абвінавачанне ў арганізацыі масавых беспарадкаў яшчэ двум экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Мікалаю Статкевічу і Дзмітрыю Вусу, паведаміў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" часова выконваючы абавязкі начальніка ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі Канстанцін Шалькевіч.
"Сёння следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Мінска прад'явілі абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў) Крымінальнага кодэкса Беларусі, Н. Статкевічу і Д. Вусу", - паведаміў К. Шалькевіч.
На думку следства, "у ходзе расследавання крымінальнай справы былі атрыманы неабвержныя доказы, у тым ліку паказанні сведак і іншых абвінавачаных, фота і відэаматэрыялы, якія сведчаць аб удзеле фігурантаў ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 сьнежня 2010 года".
"У адносінах яшчэ пяцёх абвінавачаных следствам атрыманы не менш пераканаўчыя доказы іх датычнасьці да масавых беспарадкаў: удзел у пагромах, знішчэнне маёмасці Дома ўрада і прымяненне фізічнай сілы ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія выконвалі свае службовыя абавязкі па ахове грамадскага парадку", - паведаміў прадстаўнік МУС.
Акрамя таго, абвінавачванне ва ўдзеле ў масавых беспарадках прад'яўлена Аляксандру Квяткевічу, Дзмітрыю Буланаву, Арцёму Грыбко, Андрэю Пазьняку. Аляксандру Класкоўскаму прад'яўленае абвінавачванне ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 1 і ч. 2 ст.293), а таксама ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369) і ў самавольным прысваенні звання ці ўлады службовай асобы (арт. 382).
"Следствам прынята рашэнне аб прад'яўленні крымінальнай справы для азнаямлення абвінавачваным і іх адвакатам і далейшай яго перадачы ў пракуратуру Менска для накіравання ў суд", сказаў К. Шалькевіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства