viasna on patreon

Актывіст з Асіповічаў знайшоў працу толькі ў Расіі

2011 2011-03-18T10:38:08+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/treschau-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ігар Трашчоў, дэмакратычны актывіст з горада Асіповічы Магілёўскай вобласці, у сябе дома ўладкавацца на працу так і не змог. Зараз ён працуе ў Маскве, займаецца абслугоўваннем камп’ютарнай тэхнікі ў прыватнай фірме.

У Асіповічах Ігар застаўся без працы напачатку студзеня 2011 года. Яго звольнілі з працы ў мясцовай перасоўнай механізаванай калоне № 95 з афіцыйнай фармулёўкай “у сувязі з працоўнай неабходнасцю”. Кіраўніцтва прадпрыемства сцвярджала, што ў прадпрыемства ў сувязі з дрэнным фінансавым станам проста няма сродкаў на аплату працы Ігара Трашчова, які займаўся на прадпрыемстве абслугоўваннем аргтэхнікі. Між тым, як да спецыяліста, нараканняў з боку адміністрацыі да Ігара не было ніякіх, наадварот, прадстаўнікі адміністрацыі сцвярджалі, што ён выдатны спецыяліст.

Сам Ігар Трашчоў лічыць, што сапраўднай прычынай звальнення з працы было тое, што ён вельмі актыўна ўдзельнічаў у перадвыбарчай кампаніі Уладзіміра Някляева ў Асіповічах. Фактычна Ігар Трашчоў быў каардынатарам перадвыбарчай кампаніі апазіцыйнага кандыдата ў горадзе, займаўся зборам подпісаў, агітацыяй, удзельнічаў у правядзенні пікетаў.

- Пасля звальнення з працы ніякіх сродкаў на жыццё практычна не засталося, - кажа Ігар Трашчоў.  – Пэўны час я актыўна спрабаваў знайсці працу па спецыяльнасці ў Асіповічах, абышоў шэраг прадпрыемстваў і арганізацый, аднак нідзе спецыялісты па камп’ютарнай і арганізацыйнай тэхніцы аказваліся непатрэбнымі. Адмовілі нават у той арганізацыі, куды раней настойліва запрашалі, хоць я добра ведаю, што спецыяліста майго профілю там па-ранейшаму няма . Зразумеўшы, што працы ў Асіповічах для мяне не будзе, я з’ехаў у пошуках працы ў Маскву, бо жыць жа неяк трэба. Здолеў уладкавацца па спецыяльнаці, займаюсь зараз абслугоўваннем аргтэхнікі ў адной з арганізацый.

Па словах Ігара Трэшчава, у Асіповічах зараз ён будзе бываць толькі зрэдку, бо трэба ж працаваць, каб мець магчымасць жыць. За падзеямі ў Беларусі назірае з дапамогай інтэрнэта, пастаянна кантактуе праз яго са сваімі сябрамі, што засталіся на радзіме.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства