viasna on patreon

Контрвыведка дапытала магілёўскіх актывістак

2011 2011-03-18T11:08:09+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shacikava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Крысціна Шацікава.

Крысціна Шацікава.

На трэці дзень допыту актывістка грамадзянскай кампаніі “Наш Дом” Крысціна Шацікава напісала скаргу у кнігу скаргаў і прапаноў Магілёўскага абласнога ўпраўлення КДБ. Нагодай для гэтага стала грубасць магілёўскіх камітэтчыкаў у дачыненні да яе.

“На пасту КДБ не спадабалася, што я сяджу на канапе с заплюшчанымі вачыма. Я сябе дрэнна адчувала, але гэта не хацеў разумець супрацоўнік КДБ, які знаходзіўся на пасту ў фае. У выніку ў нас завязалася сварка, – расказвае Крысціна. - На выхадзе з КДБ я папрасіла кнігу скаргаў. Тады да мяне спусціўся мужчына з гэтай кнігай і запытаў, што я хачу напісаць у яе, бо можа я напішу тое, што не трэба. Ён прадставіўся падпалкоўнікам Дзмітрыем Маскалёвым. У кнізе скаргаў я напісала пра грубае стаўленне да мяне супрацоўніка ў фае, а таксама папрасіла правесці з ім прафілактычную размову і аб выніках гэтай размовы паведаміць мне”.

Тым не менш, Крысціна адзначае, што да мінскіх супрацоўнікаў контрвыведкі Паўла Травулькага і Максіма Мешчаракова, якія праводзілі допыт, у яе прэтэнзій няма.

“Агулам за тры дні мяне дапытвалі на працягу амаль 17 гадзінаў, - гаворыць Крысціна Шацікава, - пасля допыту я дала падпіску аб неразгалошванні таямніцы следства”.

Крысціна адзначае, што ў адрозненні ад КДБ і міліцыі на яе супрацоўнікі контрвыведкі не спрабавалі нейкім чынам ціснуць.

Нагадаем, што нагодай для допыту сталі фотаздымкі, якія актывістка зрабіла напярэдадні правакацый каля будынку мінскага Дома ўраду 19 снежня. Гэтыя фотаздымкі яна перадала ў Магілёўскае абласное ўпраўленне КДБ і Першамайскі РАУС г. Мінска, аднак толькі праз некалькі месяцаў яны патрапілі да супрацоўнікаў контрвыведкі, якія засталіся незадаволеныя працай сваіх магілёўскіх калег.

Трэба адзначыць, што была таксама дапытана 18-гадовая актывістка кампаніі “Наш Дом” Марыя Вайнова. Ад яе супрацоўнікі контрвыведкі таксама хацелі даведацца, што дзяўчына рабіла на Плошчы 19 снежня дэталёва і па часе, каб выявіць, ці бачыла яна таксама асоб, вінаватых у правакацыях.    

Нагадаем, што 19 снежня Крысціна Шацікава была збіта міліцыянтамі на Плошчы. Да разгону акцыі пратэсту яна здолела перадаць зробленыя ёй фотаздмкі на захаванне свайму знаёмаму. Пасля збіцця яна правяла ноч на Акрэсціна. Адтуль яе з моцным крывацёкам даставілі ў бальніцу. За ўдзел у акцыі пратэсту актывістка атрымала штраф у памеры 30 базавых велічынь.

“Праваабрончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства