viasna on patreon

Аддзел наркакантролю запрашае праваабаронцу на дактыласкапію

2011 2011-03-18T14:19:51+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/jurgel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гарадзенскі праваабаронца Раман Юргель

Гарадзенскі праваабаронца Раман Юргель

У Гродне пачалі зноў актыўна выклікаць грамадскіх актывістаў на дактыласкапію. Выпадак з прадстаўніком БХК Раманам Юргелем падаецца ўвогуле ўнікальным. Увечары 16 сакавіка на яго кватэру заявіўся старэйшы лейтэнант аддзелу наркакантролю і  супрацьдзеяння гандлю людзьмі Кастрычніцкага РАУС гораду Гродна Аляксандар Хваленя. На пытанне праваабаронцы, на якіх падставах гэты аддзел займаецца працай аддзелу прафілактыкі, міліцыянт нічога ўцямнага адказаць не змог, спаслаўшыся толькі на тое, што ён дзейнічае па загадзе начальніка аддзелу капітана Аляксандра Пархоменкі. Раман Юргель адмовіўся ад нечаканай позвы, спаслаўшыся на тое, што выклікі на дактыласкапію грамадзянаў не ў кампетэнцыі аддзелу наркакантролю.

Увечары 17 сакавіка міліцыянты прышлі на кватэру іншага праваабаронцы Уладзіміра Хільмановіча. Яны прапанавалі праехаць на дактыласкапію. Хільмановіч адмовіўся ад гэтага, сказаўшы выпісваць яму позву на іншы дзень, што і было зроблена.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства