Актывіста “Свабоднага рэгіёна” выклікаюць у Полацкае аддзяленне КДБ
https://spring96.org./be/news/41866
2011
2011-03-19T08:57:07+0200
2011-03-19T08:57:07+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/parchunski2.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аднаго з ініцыятараў стварэння грамадскага аб'яднання “Свабодны рэгіён” Яўгенія Парчынскага паспрабавалі выклікаць у Полацкае аддзяленне КДБ па тэлефоне. Яўген Парчынскі адмовіўся ісці на допыт і запатрабаваў ад супрацоўніка афіцыйнай належным чынам аформленай позвы.
Па словах Яўгенія Парчынскага, першапачаткова супрацоўнік КДБ даведаўся пра існаванне арганізацыі і яе акцыі з інтэрнэту.
Свайго дачынення да з'яўлення ўлётак “ШОС” у падтрымку палітвязняў у Полацку і Наваполацку актывіст не адмаўляе. Ён заяўляе, што дзейнічае адкрыта і ў рамках дзеючага заканадаўства.
“Праваабарончая хроніка”