viasna on patreon

Віцебскі гарвыканкам не збіраецца павялічваць колькасць месцаў длоя масавых акцый

2011 2011-03-19T09:21:42+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vitebskmas-akcii.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты атрымалі з гарвыканкама ліст, які сведчыць, што іх просьба павялічыць колькасць дазволеных месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў проста праігнаравана.

Адзін з аўтараў звароту да гарадскіх уладаў, Аляксей Гаўруцікаў, тлумачыць: “ У Віцебску ўсяго тры месцы, вызначаныя гарвыканкамам для правядзення масавых акцый: у кожным раёне – па адным. У студзені і лютым мы звярталіся ў адміністрацыю Чыгуначнага раёну Віцебска, каб нам дазволілі правесці акцыю салідарнасці з палітвязьнямі, зняволенымі пасля мінскіх падзеяў 19 снежня. Абодва разы нам адмаўлялі па той прычыне, што якраз у той час, калі мы планавалі свае акцыі, Парк культуры чыгуначнікаў “заняты” – там праводзяць то лыжныя спаборніцтвы, то раённае свята “Зімовыя забавы”. Адпаведна, мы лічым, што месцаў для масавых акцый трэба больш – каб іх хапала ўсім!”

Віцебскія актывісты прапанавалі дадаць у спіс дазволеных месцаў яшчэ 10, гэта цэнтральныя плошчы горада і паркі, дзе бывае шмат людзей. Была  і яшчэ адна прапанова: каб аўтараў звароту запрасілі на пасяджэнне  гарвыканкаму, калі будзе вырашацца гэтае пытанне.

Замест запрашэння на размову група актывістаў атрымала адказ, дзе напісана, што “Рашэнне Віцебскага выканаўчага камітэта ад 10 ліпеня 2010 г. прайшло абавязковую юрыдычную экспертызу”, што яно “ўключана ў Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь”, і што яно “падлягае абавязковаму выкананню ўсімі юрыдычнымі асобамі”.

Пра магчымасці ўнясення зменаў ці дадаткаў у адпаведнае рашэнне гарвыканкама ў лісце не сказана ні слова. Таму актывісты лічаць, што іх ініцыятыву ўлады проста праігнаравалі, не сказаўшы ні “так”, ні “не”. Заяўнікі збіраюцца звярнуцца ў Віцебскі аблвыканкам са скаргай на неправамерныя дзеянні гарвыканкаму, а таксама ў гарадскую пракуратуру – каб гэта ўстанова ў парадку нагляду адсачыла пытанне пра колькасць месцаў для правядзення масавых акцый у Віцебску. 

“Праваабарончая хроніка”

Фота: Ускраінны Парк культуры чыгуначнікаў – адно з месцаў для правядзення масавых акцый

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства