viasna on patreon

Суд па справе Майі Абромчык адкладваецца

2011 2011-03-20T13:04:28+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be
19 сакавіка суд павінен быў пачаць разгляд справы Майі Абромчык у дачыненні неправамерных дзеянняў супрацоўнікаў АМАПа. Але справа зацягваецца.

Як паведаміла “Народнай Волі” студэнтка гістфака БДУ Майя Абромчык, справа па факту таго, што супрацоўнік АМАПу зламаў ёй нагу падчас мірнай акцыі апазіцыі 19 снежня, патрапіць у суд мінімум праз месяц.

“У пракуратуры мне паведамілі, што папярэдняе расследванне падоўжана яшчэ на месяц, —- распавяла Майя. — Мне нічога не тлумачылі, пракурор сказаў толькі, што гэта “накіраванне зверху”.

Нагадем, Майя Абромчык стала ахвярай агрэсіі супрацоўніка АМАПу, які 19 снежня на плошчы Незалежнасці збіў яе сябра і зламаў дзяўчыне нагу. Пакуль у пракуратуры не знайшлі вінаватых, хоць на пратаколе затрымання і стаяць фаміліі супрацоўнікаў, што затрымалі маладых людзей.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства