viasna on patreon

Гомельскія ўлады забаранілі праводзіць пікеты салідарнасці з палітзняволенымі

2011 2011-03-21T11:50:15+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/palackulturyvipra.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пляцоўка каля Палаца культуры «Віпра» Беларускага таварыства глухіх - адзінае ў горадзе месца, дзе рашэннем гарвыканкама дазволена праводзіць масавыя мерапрыемствы.

Пляцоўка каля Палаца культуры «Віпра» Беларускага таварыства глухіх - адзінае ў горадзе месца, дзе рашэннем гарвыканкама дазволена праводзіць масавыя мерапрыемствы.

Чатыры актывісты грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» атрымалі адмову з Гомельскага гарвыканкаму на заяўкі аб правядзенні пікетаў салідарнасці з палітзняволенымі. Масавыя мерапрыемствы былі запланаваныя на 25 сакавіка — Дзень Волі. У адказе гарвыканкама гаворыцца, што пікеты забаронены, бо «змест заяваў не адпавядае патрабаванням пунктаў 1,2 рашэння гарвыканкама «Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Гомелі».

Варта заўважыць, што, згодна пункту 1 дадзенага рашэння, масавыя мерапрыемствы, арганізатарамі якіх выступаюць палітычныя партыі, прафсаюзы і іншыя арганізацыі можна праводзіць у амаль паўмільённым горадзе толькі на адной пляцоўцы — каля ДК «Віпра» таварыства глухіх. Актывісты грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» хацелі правесці пікеты ў шматлюдных месцах, а не каля ДК «Віпра» - пляцоўцы ў спальным раёне, дзе традыцыйна выгульваюць сабак.

У пункце 2 рашэння гарвыканкама гаворыцца пра тое, што калі арганізацыя масавага мерапрыемства праходзіць без удзелу органаў дзяржаўнай улады, арганізатары павінны падпісаць дамовы з камунальнымі службамі, міліцыяй і хуткай дапамогай, і прыкласці гэтыя дамовы да рашэння.

Актывісты кампаніі лічаць, што дадзенае рашэнне гарвыканкама, як і забарона ўладаў праводзіць пікеты, не адпавядаюць Канстытуцыі і парушаюць правы грамадзянаў на мірныя сходы. Варта заўважыць, што гомельскія ўлады з 2004 года не давалі дазволу на правядзенне ў горадзе пікетаў і мітынгаў, заяўкі на якія падавалі прадстаўнікі палітычных партый і НДА.

“Праваабарончая хроніка”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства