viasna on patreon

Раніцай 6 травеня 2003 году пасьля працяглай і цяжкай хваробы памер адзін з самых актыўных сябраў Брэсцкага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Праваабарончы цэнтр “Вясна” Генадзь Самойленка.

2003 2003-05-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пачынаючы з 1986 году ён быў адным са старэйшых прадстаўнікоў дэмакратычнавга руху на Берасьцейшчыне, сябрам ГА БНФ “Адраджэньне”, сябрам Нацыянальнага Камітэту АГП, старшынём клюбу “Сябры НАТА”.
Ні водная палітычная ці грамадзкая акцыя на Берасьцейшчыне не праходзіла без ягонага ўдзелу. За сваю актыўную грамадзкую пазыцыю ён неаднаразова падвяргаўся перасьледу з боку існуючай улады.
У сваім перадсьмяротным пісьме ён напісаў:
“Я ганаруся, што я не здраджваў Хрысьціянскай веры і дэмакратычнаму руху, некаторыя мае сябры загінулі ў барацьбе за дэмакратыю на Беларусі, а іншыя – зьніклі пры дзіўных абставінах, і магчыма назаўсёды, гэта Юры Захаранка, Віктар Ганчар, Анатоль Красоўскі, Генадзь Карпенка, Зьміцер Завадзкі.
Амаль 7 год таму ў тым сама шпіталі з такім сама дыягназам, што ў мяне памер кіраўнік Брэсцкай абласной арганізацыі БНФ Уладзімір Базан. Сёньня надыйшла мая чарга… !”
На працэдуры разьвітаньня з целам пачыўшага прысутнічалі сваякі, вернікі Евангельскіх Хрысьціян Баптыстаў і шматлікія прадстаўнікі дэмакратычнага руху Берасьцейшчыны.
Згодна з тэстамэнтам на грудзі памерлага быў прышпілены бел-чырвона белы значок, а ён сам пакрыты бел-чырвона-белым сьцягам.
А 13 гадзіне 7 травеня 2003 году Генадзь Самойленка быў пахаваны на ціхіх вясковых могілках недалёка Жабінкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства