viasna on patreon

На Валадарцы па-ранейшаму выкарыстоўваюць “камеру катаванняў”

2011 2011-03-21T14:30:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/valadarka02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
CІЗА №1 на Валадарскага

CІЗА №1 на Валадарскага

Праваабаронцы ўжо паведамлялі пра камеру № 69 у Следчым ізалятар № 1 па вул. Валадарскага ў Менску. Туды, у неналежныя ўмовы ўтрымання, спецыяльна змяшчалі вязняў, якія адмаўляліся супрацоўнічаць са следствам па палітычна матываваных справах.    

Публікацыя першых фактаў пацягнула за сабой некаторую рэакцыю з боку адміністрацыі СІЗА – але не ў лепшы бок. Ніякіх глабальных мераў да паляпшэння сітуацыя не прадпрымалася. Па інфармацыі праваабаронцаў, у камеры № 69 па-ранейшаму вялікая перанаселенасць і туды працягваюць падсаджваць людзей, якія нейкім чынам адмаўляюцца ісці насустрач следству (на што яны маюць абсалютнае права, але што не падабаецца самім органам пераследу). Умовы для сну ў камеры сталі яшчэ больш жорсткімі: для некаторых там увогуле няма спальных месцаў і яны могуць хіба што прасіцца на нары да сукамернікаў.

Акрамя таго, з’явілася інфармацыя, што ў сумна вядомай камеры пачалі ўжываць новыя формы ціску. Супраць “палітычных” сталі цкаваць іх сукамернікаў – як правіла, якія сядзяць за цяжкія крымінальныя злачынствы – і яны ціснуць на гэтых людзей, ствараючы невыносную псіхалагічную атмасферу. Ёсць вялікая верагоднасць таго, што існуе нават пагроза іх здароўю, што не можа не насцярожваць праваабаронцаў.

Абвінавачаныя па крымінальнай справе аб масавых беспарадках і іх адвакаты будуць спрабаваць звяртацца ў дзяржаўныя органы, якія павінны ажыццяўляць нагляд за ўмовамі ўтрымання. Аднак надзеяў на змены да лепшага ў іх, зразумела, не шмат.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства