Абвіначваньне Дзмітрыю Дароніну пакуль не прад’яўленае
https://spring96.org./be/news/41907
2011
2011-03-21T13:53:06+0200
2011-03-21T13:53:06+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/ploshcha-2010.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрыю Дароніну, які быў затрыманы 14 сакавіка на сваім працоўным месцы і на трое сутак зьмешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня па вул.Акрэсціна, 17 сакавіка працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай да 10 сутак.
Па ўдакладненай інфармацыі праваабаронцаў, толькі 24 сакавіка дакладна стане вядома, ці прад’явяць яму абвінавачваньне ў масавых беспарадках у межах крымінальнай справы па падзеях 19 сьнежня 2010 года, альбо не. Зараз ён мае статус падазраванага па крымінальанй справе.