viasna on patreon

Прычына адмовы ў пікеце да Дня Волі – акцыя па барацьбе з туберкулёзам

2011 2011-03-21T16:35:18+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/salodkin-siargej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віцебскі сябар АГП Сяргей Салодкін атрымаў адмову на правядзенне пікета да Дня Волі ў Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў. Яму напісалі, што якраз у тым самым парку ўвечары 25 сакавіка раённы аддзел аховы здароўя будзе змагацца з турберкулёзам – праводзіць сваю акцыю.

Прычыну адмовы, выкладзеную ў лісце з Чыгуначнай раённай адміністрацыі Віцебска спадар Салодкін лічыць надуманай:

“ Я зьвяртаўся ў Чыгуначную адміністрацыю аднаасобна, прасіў дазволу на пікет з 17 да 18 гадзін. У такія супадзенні, каб менавіта на такі самы час і ў тым самым месцы акцыю раней за мяне замовіў аддзел аховы здароўя, я проста не магу паверыць. Дый наўрад ці мэтазгодна змагацца за здаровы лад жыцця ці супраць туберкулёзу ва ўскраінным віцебскім парку”.

Парк культуры і адпачынку чыгуначнікаў – адно з афіцыйна вызначаных месцаў для правядзеньня масавых акцый. Усяго такіх месцаў у Віцебску тры – па адным у кожным раёне. Група актывістаў, у якую ўвайшлі прадстаўнікі розных апазыцыйных партый і рухаў, напісала заяўкі на правядзеньне акцый да Дня Волі ва ўсе тры раённыя адміністрацыі. І да 21 сакавіка адказаў яшчэ не атрымалі.

Але да гэтай даты ўжо стала вядома, што акцыі на 25 сакавіка забароненыя ў Полацку, Наваполацку і Мёрах.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства