viasna on patreon

У Полацку і Наваполацку пікеты 25 сакавіка не дазволены

2011 2011-03-21T16:36:40+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/parchunski2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»


У Полацку і ​​Наваполацку афіцыйна не дазволеныя пікеты, запланаваныя на 25 сакавіка.
Заявы на правядзенне пікету ў Полацку ва ўстаноўленым ўладамі месцы каля кінатэатра «Радзіма» падаваў Віктар Калеснік. Прычынай адмовы ў дазволе на правядзенне пікету Полацкі гарвыканкам назваў незаключэнне заяўнікам дагавораў на ахову правапарадку і медыцынскае абслугоўванне ў час правядзення «масавага мерапрыемства». Аднак ні міліцыя, ні «хуткая дапамога» не падпішуць ніякіх дамоваў без ўжо выдадзенага дазволу з гарвыканкама.

У Наваполацку прычынай адмовы назвалі жаданне заяўніка Яўгена Парчынскага падтрымаць падчас акцыі на Дзень Волі палітвязняў. Наваполацкі гарвыканкам заявіў, што 19 снежня ў Мінску прайшла антыканстытуцыйная акцыя, і салідарнасць з палітвязнямі дэманстраваць забаронена.

«Праваабарончая хроніка»

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства