viasna on patreon

Водгукі выбарчай кампаніі: З пекара ў прыбіральшчыцы

2011 2011-03-21T16:57:28+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/smlogo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра партыі “Справядлівы свет” з Давыд-Гарадка  Вольга Кецько за сяброўства ў выбарчай камісіі ад партыі “Справядлівы свет” была пераведзена дырэктарам хлебазавода Надзеяй Скрабец з пекара на пасаду прыбіральшчыцы вытворчых памяшканняў. Кецько пры пераводзе страціла ў заробку. Але не падпарадкавацца не магла, таму што дырэктардала зразумець: альбо Вольга Кецько пераходзіць працаваць прыбіральшчыцай альбо яе звольняць. Дырэктар не звярнула ўвагі на тое, што жанчына адна гадуе 4-х непаўнагадовых дзяцей. Малодшы сын з’яўляецца інвалідам 2-ой групы па зроку.

Пры размове па пытанні пераводу на іншую працу ў прысутнасці галоўнага інжынера Віктара Дранько і старэйшага майстра Святланы Шчэрбач дырэктар неаднаразова цікавілася ў Кецько, як тая трапіла ва ўчастковую камісію і чаму не спытала ў яе дазволу. А майстар пайшла яшчэ далей. Па словах Святланы Шчэрбач, Кецько, пайшоўшы ў камісію ад партыі “Справядлівы свет”, запляміла ўвесь хлебазавод, а таксама сябе і сваіх дзяцей. І што цяпер у дзяцей Кецько будуць праблемы з паступленнем у навучальныя ўстановы.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства