Падаткавікоў зацікавілі прыбыткі праваабаронцы
https://spring96.org./be/news/41923
2011
2011-03-21T19:07:06+0200
2011-03-21T19:07:06+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/kapucki.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёння, 21 сакавіка, у Інспекцыю па падатках і зборах па Маладэчанскім раёне быў выкліканы праваабаронца Алесь Капуцкі, дзе яму ўручылі патрабаванне аб прадастаўленні дэкларацыі аб даходах і маёмасці. Сп. Капуцкі звязвае гэта са сваёй грамадскай дзейнасцю.
Нагадаем, што да гэтага 31 лістапада мінулага году з ім не быў падоўжаны кантракт па месцы яго былой працы ў прыватным прадпрыемстве, а 25 снежня на месцы жыхарства і рэгістрацыі Капуцкага былі праведзены ператрусы і забраныя сістэмныя блокі кампутараў і фотаапарат.