Дашкевіч і Лобаў: вінавацяць у злосным хуліганстве (дадаецца)
У судзе Маскоўскага раёна Менска пачынаецца разгляд крымінальнай справы старшыні «Маладога фронту» Зміцера Дашкевіча і яго намесьніка Эдуарда Лобава, якіх вінавацяць у асабліва злосным хуліганстве (ч.3 арт.339 Крымінальнага кодэксу). Суддзя Алена Шылько. Адвакаты па справе Мар'яна Сямешка і Аўсяньнікава Алена. Дзяржаўны абвінаваўца - К. Мазоўка. Гэта той, хто падтрымліваў абвінавачваньне па справе Дзмітрыя Мядзведзя.
Паводле версіі следства, Зміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў 18 снежня 2010 года з хуліганскіх памкненьняў беспадстаўна і наўмысна, кулакамі і металічным абцугамі зьбілі двух грамадзян. Затрыманы разам з імі Дзяніс Лазар зранку 28 снежня быў адпушчаны на волю і ўсе падазрэньні з яго былі зьнятыя, справа ў адносінах да яго спынена. Абвінавачаньне Зміцеру Дашкевічу і Эдуарду Лобаву было прад’яўлена 6 студзеня.
Напачатку судовага працэсу суддзя забараніла фота і відэаздымку.
З-за бяспекі ўсіх пацярпелых па справе зьмясьцілі ў суседнім пакоі. Адтуль толькі чуваць іх адказы на пытаньні.
14-20. Зміцер Дашкевіч заявіў адвод суддзі. Судзя лічыць, што недавер беларускаму правасуддзю не з'ўляецца падставай для адводу, судзя спрабуе ўдакладніць у чым да яе прэтэнзіі. Да заявы дДашкевіча далучыўся і Лобаў.
Суддзя пайшла ў дарадчы пакой. У гэты час каля суду былі затрыманыя Шыла Іван і Астапеня Рыгор, якія прыйшлі падтрымаць сваіх сяброў.
14-30. Дашкевіча і Лобава ў кайданках вывелі з залі суда. Адвакаты працягваюць сядзець на сваіх месцах. Значыць, суд працягнецца. Пацярпелыя выступаюць пад псеўданімамі, судзя тлумачыць, што пастанова аб мерах бясьпекі не можа быць адмененая, паколькі на гэтым настаялім самі пацярпелыя - Алег Малышаў і Канстанцін Савіцкі.
14-35. Адвакаты Сямешка і Аўсяннікава просяць адмяніць пастанову аб павышанай бяспецы, каб усе бачылі пацярпелых.Пракурор Мазоўка кажа, што на гэта няма падставаў. Суддзя пайшла ў дарадчы пакой, каб вырашыць праблему з прысутнасцю ў залі пацярпелых.
15-24. Пасьля перапынку суддзя Алена Шылько адмовіла ў хадайніцтве адвакатам аб адкрытым удзеле ў судзе пацярпелых. Пракурор Мазоўка зачытвае абвінавачваньне.
Заключэньне медэкспэртызы пацьвердзіла пабоі і кароткачасовае растройства здароўя Савіцкага і Малышава. Пачынаецца допыт абвінавачаных, пацярпелых, сьведкаў. Адзін са сведкаў не з’явіўся.
Адвакат Сямешка просіць зьмяніць парадак дасьледваньня: спачатку запрасіць пацярпелых, сьведак адзін за адным, каб яне не змаглі ўзгадніць свае паказаньні. Пракурор супраць.
Дашкевіч тлумачыць, што 18 сьнежня каля 16 гадзін дня разам з Лобавым і Лазарам іх перастрэла каля 5 чалавек каля дома 24 па вул.Брыля.
Савіцкі і Малышаў сталі насупраць Дашкевіча, папрасілі запаліць і запытался нумар дома. Пакуль ён думаў, я адказаць, гэтыя людзі накінуліся на яго з крыкамі "міліцыя, нас зьбіваюць!" Абодва накінуліся на Дашкевіча і павалілі яго на сьнег.Далейшых падзей Дашкевіч ня бачыў, бо праз пару хвілін пад'ехаў мікрааўтобус са спэцназам, якія "хутка разабраліся, то пацярпелы, а хто абвінавачаны".
Працягваецца допыт Дашкевіча. Сярод многіх пытанняў пра момант нападу, у Дашкевіча запыталіся, ці ведае ён арганізацыю "Малады фронт".
Дашкевіч паведаміў суду. што міліцыю ён выклікаў асабіста па тэлефоне.
16-10. Зараз дапытваюць Эдуарда Лобава. Пракурора цікавіць палітычная дзейнасць абвінавачванага. Далей Лобаў распавядае, як падышлі "пацярпелыя", запыталіся пра дом, адзін зь іх пачаў наносіць удары Дашкевічу, потым Лазару, Савіцкі павярнуўся да Лобава, нанёс удар у вобласьць вуснаў, Лобаў адступіў назад і дастаў фомку, пры гэтым стаў патрабаваць спыніць супрацьпраўныя дзеяньні. І Лобаў, і Дашкевіч паведамілі, што бачылі трэцяга чалавека, які ппад час нападу хадзіў побач і пастаянна некаму тэлефанаваў.
Лобаў расцэньвае канфлікт як правакацыю, паколькі ягоныя дзеяньні насілі сугуба абараняльны характар. Пацярпелы Малышаў запытаўся ў Лобава: ці хварэў ён маніякальна-дэпрэсіўным псыхозам? Бацька Лобава з месца сказаў, што такіх хворых не бяруць у паветрана-дэсантныя войскі (там служыў Лобаў).
16-44. Пачаўся допыт пацярпелых. Малышаў патлумачыў, што Савіцкі запытаўся ў абвінавачваных, ці ёсьць цыгарэты, на што абсалютна нечакана Дашкевіч нанёс удар ў вобласьць жывата. Затым Лобаў нанёс удар Савіцкаму рукой у вобласьць галавы, Савіцкі адхіліўся.
17-00. Пацярпелых дапытваюць адвакаты.
Дашкевіч папрасіў Малышава зьбіраць торбу пры прыезьдзе дадому і адправіцца на зону, паколькі той дае хлуслівыя паказаньні, і нагадаў, што там "там каціруецца сала, гарбата, чоснэк".
Адвакат Сямешка спрабуе даведацца ў Савіцкага, дзе ён быў да сустрэчы з Малышавым, але ён адмаўляецца называць адрас, бо адчувае небясьпеку, скардзіцца, што ў раёне яго месца жыхарства заляпілі абвесткамі што ён хлусьлівы сьведка. Аднак адвакат далей запытваецца: якім чынам зьвязваліся зь ім супрацоўнікі міліцыі, калі ў заяве не было ягонага адрасу й тэлефона? Савіцкі сьцяьвярджае, што адрас ёсьць у пратаколах вочных ставак.
18-00. На пытаньне адваката Сямешкі да Савіцкага: дзе раней працавалі, той адказаў, што нідзе ніколі і нават працоўнай кніжкі няма. Савіцкі адмаўляе, што нанасіў удар Лобаву ў вобласьць твару ці галавы, што заламваў яму рукі і рабіў упор каленам, калі той ляжаў.
Адвакат запрасіла суд агучыць паказаньні пацярпелых на сьледзтве, паколькі ёсьць пярэчаньні. Паказанні абодвух вельмі падобныя. Суддзя агучвае папярэднія паказаньні пацярпелых.
18-35. Пацярпелы Малышаў ня можа толкам патлумачыць, ці адпавядаюць яго паказаньні праўдзе, не адказвае канкрэтна, ягоныя паказаньні наконт нанясення ўдараў супярэчлівыя.Спасылаецца, што сьледчы недакладна запісаў. Судзя робіць яму заўвагу.
Пачаўся допыт сьведкі Юрыя Мілінца.
19-20. Дапытваюць аднаго са сведак - камандзіра узвода міліцыі Юрыя Мелінца. Ён даваў блытаныя паказаньні.
19-40.Суд працягнецца заўтра, 23 сакавіка. Пачатак паседжання а 10-ай гадзіне.