Польшча: 200 подпісаў за тры гадзіны – у падтрымку беларускіх вязняў
https://spring96.org./be/news/41953
2011
2011-03-22T14:13:42+0200
2011-03-22T14:13:42+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/migalskimarek.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У выніку акцыі “Дашлі Свабоду Беларусі” на працягу трох гадзінаў перад будынкам рэктарата Сілезскага ўніверсітэта ў Катовіцах было сабрана 200 подпісаў. На зробленай у выніку паштоўцы змешчаны здымкі ўсіх, хто далучыўся да акцыі.
Акцыя ў падтрымку беларускіх вязняў, якая каля месяца таму стартавала ў Польшчы, арганізавана сумеснымі намаганнямі бюро Дэпутата Еўрапарламента Марэка Мігальскага і Незалежнай Асацыяцыі Студэнтаў Сілезскага ўніверсітэта.
Мэтай акцыі стаў збор подпісаў пад петыцыяй прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку з патрабаваннем вызвалення апазіцыйных дзеячоў і журналістаў, затрыманых падчас дэманстрацыі пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 году.