viasna on patreon

Крысціну Шацікаву выклікаюць на допыт у контрвыведку

2011 2011-03-22T14:24:01+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shacikava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Крысціна Шацікава.

Крысціна Шацікава.

Нагодай для гэтага стала неабходнасць працягу допыту, які праводзілі супрацоўнікі мінскай контрвыведкі Павел Травулька і Максім Мешчаракоў на працягу трох дзён у Магілёве. Прычынай допытаў з’ўляліся фотаздымкі падзеяў на Плошчы, якія Крысціна перадала ў Магілёўскае абласное УКДБ і Першамайскі аддзел міліцыі г. Мінска.

“Улічваючы той момант, што падчас папярэдняга трохдзённага допыта супрацоўнікі контрвыведкі паводзілі сябе карэктна і не надавалі цікавасці маёй грамадска-палітычнай дзейнасці, я пагадзілася на гэтую сустрэчу без папярэдняй позвы, а па тэлефоннаму званку Максіма Мешчаракова”, - гаворыць Крысціна Шацікава.

Акрамя гэтага, Крысціна адзначае, што першым падчас размовы стала пытанне аплаты праезду з Магілёва ў Мінск і назад.

“На гэтае пытанне супрацоўнік контрвыведкі адразу запэўніў, што яны сур’ёзная арганізацыя, і гэтае пытанне будзе вырашана адразу па майму прыезду”, - гаворыць Крысціна Шацікава.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства