Гродзенская міліцыя не рэкамендуе актывістам ехаць на Дзень Волі ў Мінск
https://spring96.org./be/news/41973
2011
2011-03-22T17:24:17+0200
2011-03-22T17:24:17+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/istomin_uryj.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Гродне пачаліся прэвентыўныя папярэджанні грамадска-палітычных актывістаў, каб яны не накіроўваліся на пануемую акцыю ў Мінску 25 сакавіка.
Сёння, 22 сакавіка, калі Юрый Істомін, кіраўнік абласной арганізацыі АГП вяртаўся дамоў, яго у пад’ездзе чакалі двое супрацоўнікаў міліцыі. Яны выразна рэкамендавалі актывісту не ехаць у сталіцу Беларусі ў пятніцу. На пытанне, ці збіраецца ён ехаць у Мінск 25 сакавіка, Юрый Істомін адказаў, што яшчэ не вызначыўся з гэтым.
“Праваабарончая хроніка”