viasna on patreon

Павел Севярынец атрымаў лісты падтрымкі ад Вацлава Гавела і Марэка Мігальскага

2011 2011-03-23T15:31:44+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/seviarynets.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павал Севярынец

Павал Севярынец

Абодва лісты прыйшлі на віцебскі адрас палітыка, зняволенага ў СІЗА КДБ пасля падзеяў 19 снежня. Іх атрымала маці палітвязня, Тацяна Севярынец. Садарыня Тацяна працытавала ліст ад экс-прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гавела і сяброў чэскай арганізацыі «Грамадзянская Беларусь», якія таксама падпісаліся пад зваротам да зняволенага:

“Мы з надзеяй сачылі за вашым грамадзянскім пратэстам супраць ходу і вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і былі абураныя сведчаннямі жорсткіх мераў супраць Вас з боку міліцыі і КДБ. Мы ўважліва і занепакоена чытаем навіны пра палітычную сітуацыю ў Беларусі і хацелі б запэўніць Вас, што ў гэты цяжкі час мы думаем пра Вас і Вашых блізкіх і плануем і ў далейшым звяртаць увагу міжнароднай супольнасці на парушэнне асноўных правоў чалавека і грамадзяніна ў Вашай краіне. Мы ўжо доўгі час намагаемся ўзмацніць міжнародны ціск дзеля вызвалення несправядліва зняволеных, а таксама для спынення пераследу і крыміналізацыі апазіцыі. Пераслед за палітычныя погляды і нядопуск у турмы адвакатаў і лекараў мы лічым абсалютна несумяшчальным з асноўнымі прынцыпамі дэмакратыі і прававой дзяржавы».

Вацлаў Гавэл і яго паплечікі павіншавалі Паўла Севярынца з надыходзячым Днём Волі, завяршыўшы ліст словамі: “Мы верым, што Ваша пазіцыя будзе ўзнагароджана сапраўды годным жыццём у Вашай цудоўнай краіне!”

У лісце ад польскага дэпутата ў Еўрапарламенце Марэка Мігальскага, таксама атрыманага Тацянай Севярынец, распавядаецца пра акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі:

“Да ліста прыкладзена паштоўка з фотаздымкам,  акцыі “Накіруй свабоду ў Беларусь”. Спадар Мігальскі піша, што акцыя была арганізавана 17 лютага ягоным офісам і Незалежнай асацыяцыяй студэнтаў Сілезкага універсітэту. На працягу трох гадзінаў было сабрана  200 подпісаў пад лістом да Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваннем вызваліць затрыманых 19 снежня палітыкаў і журналістаў. На паштоўцы – фотаздымак студэнцкай грамады, і маладыя людзі трымаюць у руках аркушы з імёнамі палітвязняў Някляева,Фядуты, Халіп, Саннікава, Статкевіча, Севярынца, усіх-усіх”.

Таксама ў лісце ад еўрадэпутата Марэка Мігальскага распавядаецца пра дзейнасць яго бюро, прысвечаную адстойванню правоў чалавека на постсавецкай прасторы. Перадусім гэта змаганьне супраць парушэння  правоў асобы і рэпрэсій супраць праваабаронцаў. Матэрыялы па гэтай тэматыцы размяшчаюцца на польска-расійскім партале www.korespondent-wschodni.org .

“Мы хочам, каб польскі і еўрапейскія СМІ даведаліся пра тое, што ў постсавецкім рэгіёне масава парушаюцца грамадзянскія свабоды і правы”, -- гаворыцца ў лісце польскага еўрадэпутата.

Тацяна Севярынец кажа, што вельмі ўдзячная за цёплыя словы на адрас сына і сапраўды сяброўскую падтрымку заходніх палітыкаў.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства