viasna on patreon

У Гродна -- масавыя папярэджанні грамадскіх актывістаў наконт Дня Волі

2011 2011-03-23T15:38:59+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dzienj-voli.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзень Волі, 25 сакавіка.

Дзень Волі, 25 сакавіка.

Напярэдадні 25 сакавіка гродзенская міліцыя масава абыходзіць і тэлефануе мясцовым грамадска-палітычным актывістам з пытаннем, ці не збіраюцца яны выязджаць на святкаванне ў Мінск. Вядома, што за апошнія суткі супрацоўнікі міліцыі звярнуліся з гэтай нагоды да  Вадзіма Саранчукова, Сяргея Антусевіча, Валерыя Кісяля, Міколы Лемяноўскага, Яна Лялевіча, Міколы Баўсюка, Юрыя Істоміна, Уладзіміра Хільмановіча. Прадстаўнікі міліцыі раілі актывістам не выязджаць у сталіцу Беларусі менавіта 25 сакавіка.

Публіцыст і праваабаронца Уладзімір Хільмановіч лічыць, што такім чынам парушаюцца канстытуцыйныя правы грамадзян: “Усе гэтыя “прэвентыўныя” папярэджанні выглядаюць папросту недарэчна і нават абсурдна. Па-першае, грамадзяне маюць права на мірныя сходы, па-другое, акцыя на Дзень Волі ў нейкім фармаце санкцыянаваная ўладамі, па-трэцяе, няўжо тыя, хто распрацаваў такія планы псіхалагічнага ціску, мяркуюць, што могуць запалохаць людзей, якія па 15-25 гадоў свайго жыцця аддалі беларускаму дэмакратычнаму руху?”.      

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства