viasna on patreon

І дапыталі, і папярэдзілі

2011 2011-03-23T15:39:57+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Барысаўскага актывіста Максіма Мароза 23 сакавіка выклікалі ў міліцыю. Напярэдадні спрабавалі выклікаць па тэлефоне, аднак ён запатрабаваў позву, якую яму перадалі позна ўвечары.

Пытаньні тычыліся асуджанага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках Аляксандра  Малчанава, які таксама з Барысава. Напрыканцы допыту прапанавалі падпісаць падпіску аб тым, што ён ня будзе ўдзельнічаць 25 сакавіка ў акцыі, прысвечанай Дню Волі.  Наступную позву юнаку выпісалі на 25 сакавіка а 14.30.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства